Сколько родилось малышей и каков возраст родителей в Лунинецком районе
МикашевичиНовости районаОбщество

Сколько родилось малышей и каков возраст родителей в Лунинецком районе

Адна двойня паявілася сёлета за перыяд са студзеня па верасень на Лунінеччыне. Усяго новаспечаных бацькоў павіншавалі 315 разоў. За 9 месяцаў года зарэгістравана 173 нараджэнні хлопчыкаў і 142 – дзяўчынак.

У нашых землякоў паявілася 79 першынцаў. 122 малышы ўжо мелі старэйшых брата ці сястру. Права атрымаць новы дакумент – “Пасведчанне мнагадзетнай сям’і” – нададзена 78 сем’ям, якія выхоўваюць па трое дзяцей. Карта раёна пабольшала на 26 адрасоў, дзе мамы і таты сталі бацькамі ў чацвёрты раз. Трэба спадзявацца, што галоўнай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці – абавязкова будуць удастоены 9 зямлячак, якія нарадзілі 5 дзетак. У адной сям’і паявілася сёмае немаўля.

Па статыстыцы сярэдні ўзрост дасягнуў: у жанчын – 29 год, мужчын – 31. Самай маладой матулі споўнілася 18, а самай старэйшай – 43, а што датычыць татаў, то тут лічбы адпаведна 20 і 52. У пераважнай большасці бацькамі былі нашы суайчыннікі, але ёсць і іншаземцы – грамадзяне Расіі і Украіны.

Наталля Паўлюкевіч

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть