Сямейныя скандалісты ці Навагодні «сюрпрыз» для маці (Лунінецкі раён)
На чарговае пасяджэнне савета АПАП г. Лунінца запрасілі сямейных скандалістаў. Не сакрэт, што галоўная прычына сямейна-бытавых канфліктаў – п’янства. Ужыванне алкагольных напіткаў, а тым больш, сістэматычнае, спрыяе паслабленню або страце самакантролю, праявам жорсткасці, грубасці і агрэсіўнасці.
Як правіла, прыцягненне да ад-міністрацыйнай адказнасці з’яўляецца эфектыўным інструментам уз-дзеяння на «сямейных дэбашыраў», якія дазваляюць папярэдзіць магчымыя цяжкія наступствы іх супраць-праўных паводзін. Менавіта адміністрацыйныя пратаколы былі скла-дзены на тых, з кім на гэты раз праводзілі прафілактычныя размовы.
Першы з запрошаных ладзіў навагодні “сюрпрыз” для маці – з крыкамі і пагрозамі патрабаваў грошы на цыгарэты, а потым наогул спрабаваў выгнаць з дому. Але цяпер адмаўляе гэтыя факты. Яшчэ адзін нецвярозы лунінчанін учыніў сварку з жонкай на вачах у 5-ці непаўналетніх дзяцей. Атрымаўшы шклянкай па галаве, выклікаў міліцыю і “зарабіў” пратакол. Яшчэ двое п’яных гара-джан таксама стварылі канфліктныя сітуацыі ў сем’ях, але запэўнілі, што цяпер усё зразумелі і не дапусцяць у далейшым падобнага.
Старшыня савета Сяргей Касцючэнка, урач-нарколаг Алена Качаноўская і старшы інспектар прафілактыкі ААПП Генадзь Скок кожнаму парушальніку патлумачылі, якія могуць быць наступствы, калі яны і надалей будуць п’янстваваць і ўчыняць скандалы. Папярэдзілі пра накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый для праходжання курса медыка-сацыяльнай рэадаптацыі.
Сцэнарыі разгледжаных на пася-джэнні спраў падобныя: менавіта з-за п’янства робяцца многія правапарушэнні, разбураюцца сем’і, пакутуюць блізкія людзі. У любым выпадку за кожным пратаколам – чыйсці лёс. Гэта разумеюць члены камісіі, яны не выносяць прысуды, а спрабуюць вярнуць «заблукаўшых» да нармальнага жыцця.
Алена ДАНІЛОВІЧ.