Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Сёння — Дзень народнага адзінства!

Сёння — Дзень народнага адзінства!

Сёння — Дзень народнага адзінства!

Паважаныя землякі! Прыміце цёплыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

На працягу ўсёй гісторыі нашага народа адзінства і патрыятызм былі і застаюцца для беларусаў самай надзейнай апорай і ў гады цяжкіх выпрабаванняў, і пры вырашэнні маштабных задач развіцця.

Дата – 17 верасня – сімвалізуе яднанне народа, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, дачыненне кожнага з нас да лёсу Беларусі, жаданне далейшага яе росквіту.

Сёння мы адказваем на складаныя выклікі часу, чэрпаючы сілу ў вытоках, справах і запаветах нашых продкаў. Па праве славім іх ратныя подзвігі, працоўныя здзяйсненні, шчырае імкненне верай і праўдай служыць Рэспубліцы Беларусь! У нашай краіны багатае гістарычнае мінулае, а будучыня залежыць ад кожнага з нас.

У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Следующая новость →