Сёння - Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
МикашевичиНовости районаОбщество

Сёння - Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі! Прыміце самыя цёплыя ВІНШАВАННІ з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Няма іншай галіны, якая была б так цесна звязана з забеспячэннем камфортных умоў пражывання, жыцця-дзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ. Дабрабыт кожнага дома, кожнай сям’і шмат у чым залежыць ад устойлівасці і надзейнасці гэтай сферы, ад прафесіяналізму і адказнасці працуючых у ёй людзей.

Сёння перад вамі стаяць вельмі важныя і адказныя задачы, накіраваныя не толькі на захаванне ўсяго лепшага з дасягнутага ў папярэднія гады, але і выхад на новы ўзровень развіцця. Бо менавіта ваша дзейнасць у многім вызначае ўмовы і якасць жыцця людзей, добраўпарадкаванне іх побыту і бяспечнага пражывання.

Упэўнены, што ўмелае спалучэнне інавацыйных падыходаў з лепшымі традыцыямі галіны і надалей дазволяць вам прадастаўляць якасныя паслугі, якія адпавядаюць сучасным патрэбам.

Жадаем новых прафесійных поспехаў, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть