Цікавасць да прафесій і пераможцы раённага этапа абласнога фестывалю
Ранняй прафесіянальнай арыентацыі прысвяцілі пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, якое прайшло на базе дзіцячага сада №12 г. Лунінца.
У рабоце гаспадары выкарыстоўваюць розныя метады знаёмства з прафесіямі: экскурсіі, сустрэчы, віртуальныя падарожжы, гульнявыя комплексы, пазнавальная літаратура.
Надзейнымі памочнікамі дарослых сталі маленькія выхаванцы. Яны паказалі, што ўмеюць танцаваць, быць адзінай камандай, ведаюць і шануюць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Далей хлопчыкі і дзяўчынкі арыгінальна прадставілі абавязкі будаўніка, слесара, пекара, цырульніка і іншых прафесіяналаў. Відэаролік падрабязней азнаёміў прысутных з самымі цікавымі падзеямі ў жыцці калектыву.
Прыемным дапаўненнем стала ўзнагароджванне пераможцаў раённага этапа абласнога фестывалю па асновах бяспекі жыццядзейнасці “Бяспечнае дзяцінства”. Старшы інспектар РАНС Марына Качура ўручыла граматы кіраўнікам дзіцячых садоў №1 г. Мікашэвічы, в. Язвінкі, №3 і №10 г. Лунінца.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram