Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online
Цікавасць да прафесій і пераможцы раённага этапа абласнога фестывалю Микашевичи Новости района Общество Образование

Цікавасць да прафесій і пераможцы раённага этапа абласнога фестывалю

Ранняй прафесіянальнай арыентацыі прысвяцілі пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, якое прайшло на базе дзіцячага сада №12 г. Лунінца.

У рабоце гаспадары выкарыстоўваюць розныя метады знаёмства з прафесіямі: экскурсіі, сустрэчы, віртуальныя падарожжы, гульнявыя комплексы, пазнавальная літаратура.

Надзейнымі памочнікамі дарослых сталі маленькія выхаванцы. Яны паказалі, што ўмеюць танцаваць, быць адзінай камандай, ведаюць і шануюць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Далей хлопчыкі і дзяўчынкі арыгінальна прадставілі абавязкі будаўніка, слесара, пекара, цырульніка і іншых прафесіяналаў. Відэаролік падрабязней азнаёміў прысутных з самымі цікавымі падзеямі ў жыцці калектыву. 

Прыемным дапаўненнем стала ўзнагароджванне пераможцаў раённага этапа абласнога фестывалю па асновах бяспекі жыццядзейнасці “Бяспечнае дзяцінства”. Старшы інспектар  РАНС Марына Качура ўручыла граматы кіраўнікам дзіцячых садоў №1 г. Мікашэвічы, в. Язвінкі, №3 і №10 г. Лунінца. 

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram


← Предыдущая новость Следующая новость →