«Цяжкі снег». У Лунінецкім раёне абваліўся дах у прыватным жылым доме
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

«Цяжкі снег». У Лунінецкім раёне абваліўся дах у прыватным жылым доме

У ноч на сераду, 21 снежня, дзяжурная служба МНС атрымала трывожнае паведамленне з Рэдзігерава: абваліўся дах у жылым доме. На шчасце, людзі не пацярпелі.

– Будынак аднапавярховы, тут пражывае сям’я з чатырох чалавек, – расказвае старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Марына Качура. – На момант здарэння ўнутры знаходзіліся маці і два сыны, якія выбраліся самастойна. Гаспадар быў на рабоце.

У выніку пашкоджаны кроквенная сістэма і шыферны дах на плошчы 130 квадратных метраў, абвалілася 30 квадратных метраў вонкавага цаглянага мура сцяны. Мяркуемая прычына – перавышэнне снегавой нагрузкі на драўляныя канструкцыі ў выніку выпадзення буйных ападкаў; парушэнне парадку выканання будаўніча-мантажных работ.

Агляд дома правяла аператыўная група раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з начальнікам Сяргеем Калеснічэнкам. Парушэнні цэласнасці апорных канструкцый (сцены, перакрыцці) не выяўлена.

На перыяд рамонту жыхарам дома давядзецца перасяліцца, тым больш што ёсць куды. 

Улічваючы рэзкія перапады тэмператур і неспрыяльнае надвор’е, МНС звяртаецца з просьбай да гаспадароў не дапускаць вялікай колькасці снегу і своечасова ачышчаць дахі домаўладанняў.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть