У Лунінецкім раёне 15 лістапада святкуюць "Дажынкі" і Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі
МикашевичиНовости районаОбществоЭкономикаАгропромПромышленность

У Лунінецкім раёне 15 лістапада святкуюць "Дажынкі" і Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі

Праграма раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» і Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

15 лістапада, аг. Лобча, сельскі Дом культуры і пляцоўка каля яго.

9.00-17.00 – выстава сельгастэхнікі; выстава-кірмаш сельскагаспадарчых падворкаў і народнай творчасці;

10.00-13.00 – дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці;

11.20-11.30 – цырымонія ўскладання кветак да абеліска загінуўшым мірным жыхарам, воінам-землякам;

11.30-11.45 – святочнае шэсце;

12.00-14.00 – урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённых спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў у 2025 годзе;

14.00-17.00 – канцэртная праграма;

17.00-22.00 – танцавальна-забаўляльная праграма.

З 9.00 да 22.00 будзе арганізаваны выязны святочны гандаль і работа атракцыёнаў, з 7.30 да 22.00 – перакрыты дарожны рух на ўчастку вул. Савецкай.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть