Віншаванні са светлым святам Вялікадня! (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбществоНа шляху да храма

Віншаванні са светлым святам Вялікадня! (Лунінецкі раён)

Шаноўныя праваслаўныя хрысціяне! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Традыцыі гэтай урачыстасці зыходзяць з глыбіні стагоддзяў. Хрыстова Уваскрэсенне – сімвал любові і згоды, вечнае свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцей хрысціянства.

Як квітнее прырода нашага краю ў веснавыя дні, так і сэрца чалавека пазбаўляецца ад холаду абыякавасці. Кожны знаходзіць у гэтым асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі. Вялікдзень абуджае ў нас імкненне рабіць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ў чуласці і спагадзе, быць міласэрнымі і несці блізкім увагу. Няхай радасць Уваскрэсення Хрыстова прынясе ўзаемаразуменне ў вашы сем’і, натхніць на ўвасабленне высакародных задум і напоўніць сэрцы верай і надзеяй у светлы і цудоўны свет. Шчыра жадаем вам шчасця, здароўя, міру, радасці, росквіту беларускай зямлі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть