Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары і госці Лунінеччыны! Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня назаўсёды ўвайшло ў гісторыю нашай дзяржавы, заканадаўча замацавала векавыя імкненні беларускага народа да нацыянальнага адраджэння, дзяржаўнасці і суверэнітэту.

Гэты дзень з’яўляецца свяшчэнным для кожнага з нас, таму што непарыўна звязаны з вызваленнем нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заваяваны крывёй тых, хто, не шкадуючы сябе, ваяваў за свабоду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы ратнаму подзвігу ветэранаў, мы маем магчымасць спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі. За час міру і стварэння разам ператварылі параненую Беларусь у краіну з квітнеючымі палямі і садамі, сучаснымі прамысловымі цэнтрамі і аграгарадкамі. Такое пад сілу толькі працавітаму, разумнаму і гордаму народу, шчыра любячаму сваю Бацькаўшчыну.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для кожнага з нас з’яўляецца сімвалам яднання, волі і непахіснасці. Няхай наша жыццё і работа на перспектыву стануць годным пацвярджэннем гэтых высокіх духоўных каштоўнасцей. Бо толькі канкрэтнымі справамі мы зробім краіну развітай, багатай, а значыць – рэальна незалежнай.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабрабыту, поспехаў на карысць Лунінеччыны і нашай роднай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

← Предыдущая новость Следующая новость →