Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Лунінецкі політэхнічны каледж прыме 137 чалавек на базе 9 класаў

Лунінецкі політэхнічны каледж прыме 137 чалавек на базе 9 класаў

Лунінецкі політэхнічны каледж прыме 137 чалавек на базе 9 класаў

Уступная кампанія на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі працягваецца у навучальных установах нашай краіны. Расчынены дзверы для прыёму дакументаў і ў політэхнічным каледжы ў Лунінцы.

Дарэчы, прадстаўнікі РУВП «Граніт» праводзяць агітацыйную дзейнасць па заключэнні мэтавых накіраванняў. Для ўсіх, хто прыме прапанову, будзе забяспечана рабочае месца на прамысловым гіганце.

– Сёлета запланавана прыняць у політэхнічны каледж на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі 137 чалавек на базе 9 класаў, – адзначае дырэктар Андрэй Баўкуновіч. – Навучэнцы могуць атрымаць спецыяльнасці мантажніка санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, слесара-сантэхніка, электрагазазваршчыка, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, электраслесара (слесара) дзяжурнага па рамонце абсталявання, слесара механазборачных работ, токара, аператара ЭВМ, кантралёра-касіра, прадаўца, сакратара.

Нагадаем, што прыёмныя камісіі працуюць па 23 жніўня. Усе жадаючыя паступіць на ўзровень ПТА могуць звярнуцца за кансультацыяй у аграрны і політэхнічны каледжы райцэнтра.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

Следующая новость →