Выратавальнікі выступаюць на сходах у Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбщество

Выратавальнікі выступаюць на сходах у Лунінецкім раёне

Дваровы сход грамадзян прайшоў у вёсцы Лахва Лунінецкага раёна. Аб бяспецы з жыхарамі пагутарыў намеснік начальніка Лунінецкага райаддзела па НС Валерый Свіжэўскі.

Выступленне работніка МНС пачалося са статыстыкі па пажарах і гібелі людзей ад іх за гэты год, а таксама з інфармацыі аб асноўных парушэннях правілаў пажарнай бяспекі. Ен таксама паведаў аб выпадках гібелі людзей на пажарах у Лунінецкім раёне.

Прадстаўнік службы выратавання расказаў, што адным з самых эфектыўных спосабаў абароны свайго жылля з'яўляецца ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

– Дадзены прыбор ужо не раз даказваў сваю эфектыўнасць, – акцэнтаваў увагу Валерый Свіжэўскі. – Ён падае магутны гукавы сігнал, які здольны абудзіць нават спячага чалавека. АПА рэкамендуецца ўсталёўваць ў жылым пакоі. Каб прыбор працаваў спраўна трэба перыядычна чысціць яго ад пылу і своечасова мяняць элемент сiлкавання.

У перыяд ацяпляльнага сезона вяскоўцам нагадалі правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення і нагадалі, як трэба эксплуатаваць электрапрыборы, каб гэта не прывяло да пажару.

Напрыканцы сустрэчы жыхары вёскі атрымалі кампятэнтныя адказы на пытанні.

З пачатку года на тэрыторыі Лунінецкага раёна зарэгістраваны 55 пажараў, 6 чалавек загінулі.

Установа «Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС», інфармуе, што выкарыстанне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту ТР ЕАЭС 043/2017 дазволіць выявіць пажар на ранняй стадыі.

Па інфармацыі абласного ўпраўлення МНС

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть