Выратавальнікі займаюцца з дзецьмі ў Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Выратавальнікі займаюцца з дзецьмі ў Лунінецкім раёне

У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Бяспечныя канікулы» прапагандыст Лунінецкага раённага аддзела па НС Марына Качура пабывала ў гасцях у рабят з сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Падчас мерапрыемства Марына Вітальеўна расказала пра небяспекі, якія могуць здарыцца ў летні перыяд і, як іх пазбегнуць, выконваючы правілы бяспечных паводзін. Работнік МНС растлумачыла, як правільна дзейнічаць у выпадку пажару, адзначыўшы важнае правіла:

– Галоўнае без панікі пакінуць месца ўзгарання і выклікаць ратавальнікаў або расказаць пра тое, што здарылася дарослым.

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты выконвалі заданні і вырашалі задачы па асновам бяспекі жыццядзейнасці. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.

З мэтай прадухілення ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ратавальнікі нагадваюць:

  • будзьце асцярожныя з агнём;

  • не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляд;

  • навучайце дзяцей правілам бяспечных паводзін, а таксама будзьце прыкладам для дзяцей і самі выконвайце меры бяспекі.

Інфармацыя абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть