Абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі (Лунінецкі раён)
Новости районаОбществоРеферендум

Абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі (Лунінецкі раён)

На Лунінеччыне праходзяць абмеркаванні змяненняў  і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, працуюць дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя.

Аб прапануемых нова-ўвядзеннях у Асноўны закон ішла гаворка на нядаўнім сходзе асабовага складу і прадстаўнікоў ветэранскай арганізацыі РАУС. Начальнік аддзела Віталь Рылач азнаёміў калег з найбольш актуальнымі змяненнямі, унесенымі ў праект Канстытуцыі.

Ён адзначыў, што прэамбула дапоўнена палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый, сацыяльнага і справядлівага грамадства. Гэта важныя каштоўнасці ў развіцці нашай дзяржавы.

Найбольш істотнае змяненне – наданне юрыдычнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу. Гэты вышэйшы прадстаўнічы орган народа-ўладдзя будзе выконваць стабілізуючую і кансалідуючую функцыю ў грамадстве, гарантаваць пераемнасць і ўстойлівую сістэму органаў дзяржаўнай улады.

Згодна з новай Канстытуцыяй, беларуская дзяржава, як і раней, застаецца сацыяльна арыентаванай. Па-ранейшаму будзе падтрымка маладых сем’яў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія засталіся без папячыцельства бацькоў, і г.д.

Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Якавец заклікаў супрацоўнікаў міліцыі праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, прыняць удзел у абмеркаванні праекта Канстытуцыі, унесці свае прапановы і дапаўненні і абавязкова прыйсці на рэспубліканскі рэферэндум.

Фота Алены ДАНІЛОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть