Каму патрэбна работа? (Лунінецкі раён)
Новости районаОбщество

Каму патрэбна работа? (Лунінецкі раён)

Грамадзянам, не занятым у эканоміцы, ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прапануе скарыстацца паслугамі аддзела па занятасці, каб азнаёміцца з вакансіямі, заяўленымі наймальнікамі горада і раёна, а таксама для разгляду магчымасці працаўладкавацца на наяўныя рабочыя месцы.

Для ўцягнення ў працоўную дзейнасць незанятага насельніцтва служба прымае актыўныя меры, накіраваныя на: аказанне дапамогі ў пошуку падыходзячай работы, а наймальнікам – у падборы патрабуемых кадраў; арганізацыю прафесійнай арыентацыі, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі беспрацоўных; садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымаль-ніцкай, рамеснай і дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму; арганізацыю па перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем’яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і работы.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на адрасы: у Лунінцы – вул. Фрунзе, 12, каб. 3 (тэл. 2-14-53), у Мікашэвічах – вул. Маладзёжная, 3 (тэл. 27-493). Час работы – з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Дарэчы, пашукаць работу таксама можна ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій, размешчаным на інтэрнэт-партале дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва www.gsz.gov.by.

Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть