Больш як 80 юных вяскоўцаў прыступілі да заняткаў у Любанскай СШ
Новости районаОбществоМолодежьШкольный дневник

Больш як 80 юных вяскоўцаў прыступілі да заняткаў у Любанскай СШ

Пералівістымі званочкамі вяселых дзіцячых галасоў напоўніўся адноўлены пасля летніх канікул будынак Любанскай сярэдняй школы. Сёлета тут будуць авалодваць ведамі больш як 80 навучэнцаў.

З прывітальнымі словамі звярнуліся кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Грамыка і дырэктар навучальнай установы Валерый Краснікевіч, якія пажадалі быць заўсёды мэтанікаванымі і актыўнымі, упэўненымі ў сабе, працавітымі і радавацца кожнаму дню, праведзенаму ў сценах школы.

Аляксандр Грамыка падзякаваў калектыў за работу па падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года, настаўнікам – за іх ганаровую і пачэсную працу, і пажадаў далейшых поспехаў, уважлівых і ўдзячных дзяцей, а бацькам вучняў – сіл, цярпення, радасці і гонару за нашчадкаў. 
Благаславіў прысутных настаяцель Лахвенскай царквы Прасвятой Багародзіцы Валерый Скрабец.

Пад апладысменты прысутных Ганаровыя граматы прымалі загадчыца дзіцячага сада Ала Захаркевіч і настаўніца абслуговай працы Ірына Нефідовіч.

Традыцыйна ў цэнтры ўвагі былі першакласнікі і будучыя выпускнікі. Малышы парадавалі прыгожымі вершаванымі радкамі, а старшакласнікі – увагай і падарункамі для пачаткоўцаў.

Галіна КУЧЭЙКА. Фота аўтара.

Подписывайтесь на наш канал в Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть