Чаму не ездзіць цягнік з Лунінца ў 19.32 па маршруце Бухлічы – Баранавічы?
Новости районаОбщество

Чаму не ездзіць цягнік з Лунінца ў 19.32 па маршруце Бухлічы – Баранавічы?

Растлумачце, калі ласка, чаму не стала цягніка, які адпраўляўся з Лунінца ў 19.32 па маршруце Бухлічы – Баранавічы?

Яўген Лемеш. аг. Велута.

Адказвае першы намеснік начальніка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Дзмітрый Гарус:

– З прывядзеннем памераў руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ў адпаведнасць з фактычным попытам на перавозку на чыгунцы, з 12.12.2021 з уводам графіка руху паяздоў на 2021/2022 год на ўчастку Баранавічы – Лунінец скарочана адна пара цягнікоў (№6959 Баранавічы – Лунінец – Баранавічы, адпраўленнем: з Баранавіч – у 14.45, з Лунінца – у 17.21) і зменены графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа №№6217/6218.

Поезд №6217 назначаны напрамкам Баранавічы – Бухлічы (раней Баранавічы – Гарынь), адпраўленнем з Баранавіч-Палескіх у 12.50, прыбыццём: у Лунінец – у 15.19, у Бухлічы – у 16.49). Паколькі цягнікі №6217 і №6218 курсіруюць адным саставам дызель-поезда, адпаведна цягнік №6218 назначаны напрамкам Бухлічы – Баранавічы (замест ранейшага Гарынь – Баранавічы), адпраўленнем: з Бухліч – у 17.04, з Лунінца – у 18.10, прыбыццём у Баранавічы ў 20.40.

Згодна з маніторынгам населенасці, які праводзіцца ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа ў пастаянным рэжыме, з улікам абслугоў-вання на ўчастку Баранавічы – Лунінец саставамі дызель-паяздоў у 6-вагонным выкананні (648 пасадачных месцаў), населенасць на ўсім маршруце следавання цягнікоў у другім паўгоддзі 2021 года складала: №6959 – ад 6 да 38% (37-250 чалавек у адным рэйсе), №6958 – ад 7 да 47% (45-310), №6217 – ад 4 да 28% (23-180), №6218 – ад 5 да 31% (30-200).

З адменай поезда №6958 максімальная населенасць цягніка №6218 узрасла ад 31 да 48% па выніках работы за снежань 2021 года.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть