Дадатковы кантроль па вуліцы Міру (Лунінецкі раён)
Новости районаОбщество

Дадатковы кантроль па вуліцы Міру (Лунінецкі раён)

У рэдакцыю «Лунінецкіх навін» звярнулася жыхарка вуліцы Міра з Краснай Волі. Жанчыну хвалюе абмежаванне хуткаснага руху для аўтамабіляў. Здаецца, і “ляжачыя паліцэйскія” тут ёсць, аднак многія вадзіцелі “мала што не лятаюць”.

Супрацоўнікі аддзялення ДАІ неаднаразова вывучалі інтэнсіўнасць руху транспарту на названай вуліцы, прааналізавалі парушэнні правілаў дарожнага руху і аварыйнасць. Пытанне таксама разглядалі на пасяджэнні камісіі па бяспецы руху ў райвыканкаме. Па выніках абсталявалі чатыры штучныя няроўнасці, устанавілі неабходныя дарожныя знакі, у тым ліку аб абмежаванні максімальнай хуткасці да 40 кіламетраў у гадзіну.

Разам з тым, у мэтах захавання бяспекі на ўказаным участку дадзена даручэнне супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі ажыццяўляць узмоцнены кантроль за захаваннем удзельнікамі дарожнага руху правілаў, асаблівую ўвагу звяртаючы на хуткасны рэжым.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть