Куфар захоўвае ўспаміны… Спецпраект «Сямейная рэліквія» (Лунінецкі раён)
У кожным доме існуюць свае традыцыі, што перадаюцца ад старэйшага пакалення малодшаму. Аб’ядноўваюць сям’ю агульныя інтарэсы, сумесная праца, любоў. З першых год жыцця трэба выхоўваць павагу да сваіх продкаў. Памяць і веданне мінулага, запаўняючы свет, робяць яго цікавейшым і лепшым.
Кажуць, што ў кожнай рэчы ёсць душа. Яна захоўвае цяпло чалавечых рук, што дакраналіся да яе, энергетыку майстра, нейкую аўру сям’і, таямніцу. Асаблі-ва старыя рэчы – нямыя сведкі жыцця нашых продкаў.
У доме маёй прабабулі стаіць вялікі драўляны куфар. Краі яго аздоблены металічнымі пласцінамі, з паўкруглай крышкі звісае замок, унізе прымацаваны чатыры маленькія колы. Ад часу фарба на куфры патрэскалася, а месцамі сцерлася. Ён накрыты прыгожым вышываным абрусам.
Прадмет побыту дастаўся маёй прабабулі Ульяне Данілаўне ад яе маці, Еўдакіі Рыгораўны, а ёй, па словах родных, – ад яе маці. Цяпер маёй прабабулі 84 гады. Аднойчы папрасіла ад-крыць куфар, каб паглядзець, што там ляжыць. І ўсвядоміла: гэта не проста рэчы, а цэлае жыццё. Аказалася, пра кожную прабабуля можа расказваць гадзінамі!
Час бяжыць хутка. Трэба як мага больш часцей бываць разам са сваімі роднымі і блізкімі, каб занатаваць дарагія ўспаміны мінулага нашай сям’і.
Вядома, у сэрцы памяць жыве даўжэй, чым у рэчах. Але як прыемна дакрануцца да прадметаў даўніны, адчуваць іх веліч і ведаць, што калісьці нашы продкі карысталіся імі ў побыце…
Эмілія Быкава, вучаніца 6 «А» класа СШ №1 г. Мікашэвічы.