Лунинец отмечает День города
Новости районаОбществоОфициально

Лунинец отмечает День города

Паважаныя лунінчане!

Прыміце сардэчныя ВІНШАВАННІ з Днём горада, з яго 576-ым Днём нараджэння!

Гэта свята збліжае ўсіх лунінчан – незалежна ад узросту, прафесіі і сацыяльнага становішча. Мы звязаны з нашым Лунінцам моцнымі сувязямі. Нам дарагія яго багатая гісторыя і непаўторнае аблічча.

Сённяшні Лунінец – горад, які дынамічна развіваецца і мае значны эканамічны і культурны патэнцыял. Год ад года ён становіцца больш прыгожым. Актыўна вядзецца будаўніцтва, рэканструююцца старыя будынкі, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і двары.
Мы жадаем бачыць наш горад вечна маладым, прыгожым і ўтульным. Горадам для жыцця, дзе заўсёды можна знайсці занятак па душы, дзе жыццё кожнага з лунінчан напаўняецца цеплынёй, радасцю, дабрабытам і надзеяй на лепшае. Яго будучыня – у нашых руках! Жыхары райцэнтра – людзі працавітыя, таленавітыя і энергічныя, а гэта значыць, што наперадзе ў нас – новыя важныя дасягненні і яркія перспектывы. Велізарная падзяка ўсім, хто сваёй штодзённай добрасумленнай працай уносіць неацэнны ўклад ва ўмацаванне дабрабыту Лунінца.

Няхай наша працавітасць, энергія, творчы і інтэлектуальны патэнцыял паслужаць далейшаму росквіту горада! Міру, шчасця і здароўя ўсім! Са святам! З Днём горада!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Подписывайтесь на наш канал в Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть