Районные власти поздравили лунинчан с Днем железнодорожника
Новости районаОбществоАктуальноОфициально

Районные власти поздравили лунинчан с Днем железнодорожника

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарту! Ад усёй душы ВІНШУЕМ вас з прафесійным святам!

Эфектыўная праца чыгуначнага транспарту была і застаецца асновай стабільнага эканамічнага развіцця Лунінеччыны. Немалаважна, што разам з забеспячэннем бесперабойнай і бяспечнай перавозкі грузаў і пасажыраў, нарошчваннем вытворчых магутнасцей, вы клапоціцеся аб паляпшэнні сервісу, пашырэнні асартыменту і якасці паслуг.

Нягледзячы на ўсю складанасць вашай працы, вы захоўваеце дакладнасць і зладжанасць дзеянняў, строгую дысцыпліну і вернасць традыцыям. Можна ўпэўнена казаць, што кожны з вас разумее ўсю ўскладзеную на яго адказнасць і паспяхова спраўляецца з даручаным участкам работы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам галіны, якія сваёй самаадданай працай стваралі саму дарогу і забяспечвалі яе дынамічнае развіццё.

У гэты святочны дзень жадаем усім работнікам і ветэранам чыгуначнага транспарту моцнага здароўя, святочнага настрою, сямейнага дабрабыту, чыстых пуцей і падзякі пасажыраў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Подписывайтесь на наш канал в Telegram







Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть