Свята дзяцінства ладзяць у Лунінцы 1 чэрвеня
У Дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня – у Лунінцы запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Пройдуць яны з 10 да 13 гадзін на плошчы Леніна.
Работнікі бібліятэкі арганізуюць літаратурную акцыю, інтэлектуальныя гульні, забаўляльныя праграмы і кніжную выставу. Яны ж узнагародзяць лепшых чытачоў. Будзе разгорнута інтэрактыўная пляцоўка БРСМ “Мая Беларусь”, фотазоны і аквагрым. Супрацоўнікі РАНС правядуць прафілактычную акцыю “Бяспечныя канікулы” і назавуць пераможцаў раённага этапа агляду-конкурсу “Выратавальнікі глазамі дзяцей”.
З 10.00 пройдзе забаўляльна-гульнявая праграма “Гэты свет мы дорым дзецям”, якая завяршыцца канцэртнай праграмай навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў
аг. Палескі “Зорная феерыя Лунінеччыны”.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram