Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Сёння, 17 верасня, адзначаем Дзень народнага адзінства

Сёння, 17 верасня, адзначаем Дзень народнага адзінства

Сёння, 17 верасня, адзначаем Дзень народнага адзінства

Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём народнага адзінства!

Гэта свята – даніна павагі слаўнаму мінуламу нашай краіны і сімвал аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Ён з’яўляецца запаветам будучым пакаленням берагчы суверэнітэт, нацыянальнае адзінства і мір на роднай зямлі.

Патрыятызм і высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці, адкрытасць і ўзаемадапамога, павага да людзей і традыцый заўсёды былі і застаюцца візітнай карткай беларусаў. Яднанне нашага народа – гістарычная аснова, якая звязвае мінулае, цяперашняе і будучае.

Захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцей грамадства, важна разам, у адзінстве, зберагаць і прымнажаць здабыткі любімай Беларусі дзеля дабрабыту будучых пакаленняў.

Жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой і поспехаў у рабоце на карысць роднай краіны!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram
← Предыдущая новость Следующая новость →