Выбар жыццёвага шляха. Кацярына Ярашэвіч (Лунінецкі раён)
Новости районаОбщество

Выбар жыццёвага шляха. Кацярына Ярашэвіч (Лунінецкі раён)

У калектыве пракуратуры Лунінецкага раёна стажор — Кацярына Ярашэвіч.

Яна нарадзілася ў Століне. Добра вучылася ў школе. Будучую прафесію выбрала ў старэйшых класах. Мэтанакіравана рыхтавалася паступаць на юрыдычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Мару стаць студэнткай ажыццявіла ў 2017-ым, і на другім курсе вызначылася са спецыялізацыяй “Агульная дзейнасць дзяржаўных органаў”.

– Не шкадую ні аб чым, – расказала Кацярына. – Дзякуючы таму, што для нас было абавязковым прахо-джанне практыкі ў розных установах, у мяне была магчымасць зразумець, якая работа акажацца па душы. Уражанні склаліся добрыя. Ды і сама разумею, што жаданыя вынікі ў любой справе напрамую залежаць ад старання і намаганняў.

Пасля абароны дыплома прыняла канчатковае рашэнне ісці на службу ў пракуратуру. Паспяхова справілася з кваліфікацыйным экзаменам, прайшла прафесійныя субяседаванні. Цяпер я – памочнік пракурора Лунінецкага раёна на час стажыроўкі. Знаёмлюся з усімі накірункамі нагляду. Зразумела, што поле дзейнасці даволі шырокае. Практычнага вопыту пакуль малавата, але ўпэўнена, што падтрымка старэйшых калег і жаданне выконваць пастаўленыя задачы дапамогуць пабудаваць годную кар’еру.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть