Благотворительность

«Асаблівы сусвет»

особенное мировоззрение

Інклюзіўны фестываль пад такой назвай адбыўся на мінулым тыдні ў Доме культуры чыгуначнікаў. На свята дабрыні і радасці сабраліся актывісты Лунінецкай і Мікашэвіцкай гарадскіх арганізацый Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН і маладзёжнага цэнтра «Будучае Лунінеччыны».

Удзельнікаў урачыстасці віталі старшыня арганізацыі Васіль Ярмольчык, яго калега з Мікашэвіч Лізавета Шульц, памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыя Канановіч. Яны выказалі захапленне выставай работ мастацка-дэкаратыўнай творчасці. Цёплыя пажаданні надалі ўпэўненасці юным і дарослым артыстам. Вядучыя праграмы Анастасія Бярозка і Андрэй Канапацкі не толькі прадстаўлялі аўтараў канцэртных нумароў, але крыху расказвалі пра іх: чым захапляюцца, якімі рысамі характару і звычкамі валодаюць. Для ўсіх дзетак падрыхтавалі салодкія пачастункі. Імі можна было ласавацца, назіраючы за сцэнай.

А тут “кіпела” творчае жыццё – чыталі пранікнёныя вершы, спявалі прыгожыя песні, танцавалі. Сваім талентам парадавалі гледачоў Цімафей Канапацкі, Яна Сыцэвіч, Алена Гар-дзіевіч, Раман Кавалёў, Уладзіслаў Шабан, Анастасія Радзюкевіч, Юлія Брэзіна, Аліна Варона, Алёна Цяльпук, Аліна Ляскоўская, Марына Чарненка, танцавальны калектыў “Альянс” і многія іншыя. Колькі неспадзяванай радасці прынесла хлопчыкам і дзяўчынкам выступленне клоунаў Сені і Бені! Увогуле, свята ўдалося на славу!

Наталля Паўлюкевіч



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть