Дарагія землякі!
Прыміце самыя шчырыя ВІНШАВАННІ з 75-годдзем Лунінецкага раёна — нашай малой радзімы!
За гэтыя сем з паловай дзесяцігоддзяў раён прайшоў няпросты, але напоўнены працоўным і воінскім гераізмам нашых грамадзян, шлях.
Былі часы акупацыі, разрухі і партызанскага супраціўлення, вызвалення і аднаўлення з руін, калектывізацыі і будаўніцтва прамысловага і сельскагаспадарчага комплексу. Стваральная праца бацькоў і дзедаў, нашы з вамі дасягненні сталі агульным набыткам раёна.
Сёння Лунінеччына — раён, які дынамічна развіваецца, нарошчвае эканамічны патэнцыял, будуе жыллё, дарогі, сацыяльныя, культурныя і спартыўныя аб’екты, мадэрнізуе інфраструктуру. Гэта зямля, на якой жывуць цудоўныя людзі: працаўнікі, майстры сваёй справы — яе гонар і слава.
Мы аддаем даніну глыбокай павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце нашага народа. Вялікая ўдзячнасць усім вам, дарагія землякі, за добрасумленную працу, жаданне зрабіць нашу зямлю яшчэ прыгажэйшай.
Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой. Няхай квітнее і развіваецца Лунінецкі край!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.