Общество

Дарагія жанчыны!

3545496-0acf98b4dab72bdb

Сардэчна ВІНШУЕМ вас з самым прачулым і цёплым святам, напоўненым шчырым пачуццём любові, глыбокай удзячнасці і бязмежнай павагі, — Днём маці!

У свеце няма нічога даражэйшага за сям’ю, бацькоўскі дом і святую мацярынскую любоў. Слова “мама” для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’е чыстая крыніца пяшчотнасці і гатоўнасці ахвяраваць усім дзеля сваіх сыноў і дачок. З мамай мы пазнаем свет, вучымся быць добрымі і справядлівымі. Яе любоў робіць нас мацнейшымі і больш упэўненымі, дапамагае дабівацца перамог і годна спраўляцца з усімі перашкодамі. У самыя цяжкія хвіліны кожны з нас імкнецца знайсці душэўны спакой і суцяшэнне ў шчодрым сусвеце матулінага сэрца.

Мілыя жанчыны! Нізкі паклон за вашу працу, мудрасць і цярплівасць, за цяпло вашых рук і бескарыслівую любоў.

Ад усёй душы жадаем вам доўгага і шчаслівага жыцця ў акружэнні блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі і нязменна дораць клопат і ўвагу.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть