Друкаванае слова вечна
Общество

Друкаванае слова вечна

500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі супрацоўнікі лунінецкай пракуратуры. Урачыстая прэзентацыя выдання “Захоўваючы слаўныя традыцыі…” да гэтай даты і 95-годдзя структуры прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.         

Дзякуючы зладжанай рабоце творчага калектыву пад кіраўніцтвам пракурора Аляксандра Карлюка і старшага памочніка Марыны Грабовіч, кнігу падрыхтавалі за некалькі месяцаў. Шмат цікавых архіўных звестак знайшла краязнаўца Таццяна Канапацкая, яна ж расказала гісторыю структуры ад моманту стварэння да сучаснасці. Работа цяперашніх супрацоўнікаў занатавана ў фотаздымках Сяргея Карпуковіча і Аркадзя Калянковіча. Значную дапамогу аказала газета “Лунінецкія навіны”.

Пракурор раёна Аляксандр Карлюк уручыў кнігі актыўным удзельнікам работы, адзначыўшы пры гэтым, што падобнага вопыту захавання сваёй гісторыі ў іншых рэгіёнах вобласці пакуль няма. Экзэмпляр выдання для кніжных фондаў перададзены і дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алене Кішкевіч, якая ў свой час правяла для гасцей экскурсію па раённай бібліятэцы. Першапачаткова падарунак будзе знаходзіцца на стэлажы навінак, потым паступіць у краязнаўчы аддзел.

Дарэчы, да юбілею ў раённай пракуратуры абнавілі стэнды, на якіх таксама прадставілі гісторыю структуры. Значнае месца на адным з іх заняла новая кніга.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть