Общество
Дзецям купацца забараняецца!
У сажалцы на перакрыжаванні вуліц Паркавая і Азёрная ў Мікашэвічах абмежавана купанне дзяцей.
Як паведамілі ў санітарнай службе раёна, лабараторным кантролем устаноўлена, што ў вадзе перавышанне мікрабіялагічных паказчыкаў бяспекі. Пры спрыяльных умовах надвор’я будуць праведзены паўторныя даследаванні. Пры атрыманні здавальняючых вынікаў абмежаванне купання дзяцей будзе знята. Аб гэтым паведамім дадаткова.