Экология
Лоўля рыбы — пад забаронай
З 1 красавіка па 30 мая, згодна з Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя №9 ад 14.03.2012 г., забараняецца аматарская лоўля рыбы на канале “Мікашэвіцкі” на працягу 2,5 кіламетра ўверх ад месца ўпадзення яго ў раку Прыпяць, а таксама па рацэ — на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па цячэнню ад месца ўпадзення ў яе канала «Мікашэвіцкі».
За парушэнне забароны прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць па частцы 1 артыкула 15.35 КоАп Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылады лоўлі.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ,
начальнік Мікашэвіцкай МРІ.