Экология

Жаданая сустрэча

гриб капустаНевядомы грыб-гігант сустрэлі  ў лесе каля  Лунінецкай гімназіі.

Дзіўна, што непадалёку ад гэтага месца летась сфата-графавалі рагацікі або “грыбную лапшу”.
Па кнізе Г.І. Сержанінай “Ядомыя і ядавітыя грыбы” вызначылі, што называецца “грыбная капуста”. Расце толькі ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Грыбное цела мае шырыню каля 50 сантыметраў, вышыню – каля 20, у дыяметры – больш 30 сантыметраў, вагой прыкладна больш за 2 кілаграмы з тоўстай пашыранай асновай і шматлікімі тупазакругленымі адгалінаваннямі. Мякаць жорсткая, ломкая. У маладосці цела белаватае. У “грыбной капусты” колер ужо быў карычневы, што гаворыць аб тым, што па ўзросту прыкладна 8-9 дзён. Чыталі, што ён ядомы, але незвычайную знаходку не забіралі, няхай рассейвае споры на другі год. Фотаздымак даслалі ў Інстытут батанікі НАН Беларусі.
Ларыса і Іван ПАНАСЮКІ. г. Лунінец.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть