Каб не азмрочыць рыбалку
Общество

Каб не азмрочыць рыбалку

лодкаЗа 9 месяцаў года ў раёне патанулі 6 чалавек. Усе трагедыі адбыліся ў месцах неабсталяваных і небяспечных для купання. Што трэба ведаць пра паводзіны на вадзе ў асенні перыяд? З гэтым пытаннем звярнуліся да старшыні раённай арганізацыі выратавання на водах Аляксандра ГЕЦМАНА:
– Восенню паляўнічыя і рыбаловы часта карыстаюцца лодкамі. Гэта выдатны адпачынак, але нярэдка тоіць вялікую небяспеку. Таму, перад тым, як пачаць вудзіць рыбу, трэба ўважліва агледзець месца. Калі знаходзіце на беразе, то асцярожнасць трэба праяўляць на абрывістых і падмытых яго частках. На надзіманных лодках засцерагайцеся вострых карчоў. Не забывайце пра аснашчэнне плавальнага сродку – выратавальныя круг і жылет, а таксама чарпак для адліву вады. Памятайце, што пры аварыі няма сэнсу спрабаваць залезці на лодку, якая перакулілася. Неабходна схапіць яе за нос ці карму і спрабаваць выцягнуць яе на мелкаводдзе. Правілы бяспекі трэба захоўваць у любую пару года. Памятайце, што знаходжанне ў халоднай вадзе на працягу 10 хвілін можа прывесці да гібелі.
Запісала Алена ДАНІЛОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть