Общество
Літаратура АДКРЫВАЕ СВЕТ
Разумніца, спартсменка, прыгажуня… Гэтыя цудоўныя якасці ўвасобіла інжынер па маркетынгу Таццяна ШЭЛЕГ – малады спецыяліст ААТ «Спецжалезабетон”. Самае ж вялікае захапленне выпускніцы-2011 Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта – кнігі:
– Студэнткай амаль не сутыкалася з беларускай мовай, ды і на прадпрыемстве пераважае руская. Таму ў вольны час чытаю толькі па-беларуску. Спачатку складана было – адбіўся ўплыў рускамоўнага асяроддзя. Але ўсё ж верх узялі гены! Любімы пісьменнік – Васіль Быкаў. Яго сусветна вядомыя творы трэба чытаць на роднай мове. У свой час моцна была ўражана героямі і сітуацыямі. Праверыла сябе на цяперашняе ўспрыняцце вайны. Сапраўдная літаратура адлюстроў-вае вечныя каштоўнасці. Чытаю «Жураўліны крык” ці «Знак бяды” – так балюча за людзей, якіх абяздоліла вайна. Узмацняецца шанаванне памяці тых, хто заваяваў для нас мір.