Общество
Медыкаў пабольшае
З 1 жніўня ва ўстановах аховы здароўя Лунінеччыны прыступяць да працы 18 маладых спецыялістаў.
Як расказала начальнік аддзела кадраў УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Алена Глінка, раённая паліклініка стане першым месцам работы 4 тэрапеўтаў, 2 хірургаў, псіхіятра-нарколага, урача-рэнтгенолага. Калектыў філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца” папоўняць 2 педыятры, дэрматавенеролаг і стаматолаг. Калегамі лунінецкіх медыкаў стануць анестэзіёлаг-рэаніматолаг, урач лабараторнай дыягностыкі і стаматолаг. Новыя кадры паявяцца і ў вясковых амбулаторыях. За здароўем дзетвары і дарослых будуць сачыць: у Луніне – педыятр і ўрач агульнай практыкі. Такі ж спецыяліст накіраваны ў Дварэц.