Молодежь
Дзецям – лепшае!
Звычайны шэры будзень стаў святочным для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і дзяцей-сірот з політэхнічнага каледжа.
З Міжнародным днём абароны дзяцей павіншаваць іх завіталі валанцёры клуба “Добрае сэрца” і актывісты пярвічнай арганізацыі “БРСМ”. Ажыццявілася гэтая задумка, дзякуючы намаганням в. а. першага сакратара гаркама “БРСМ” Юліі Шчур.
Дзяцей чакаў прыемны сюрпрыз – падарункі. Госці пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам добрага здароўя, быць выдатнымі вучнямі і годнымі людзьмі, а таксама ва ўсім дапамагаць адзін аднаму.