Каля 200 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі ўдзел у першым у гэтым годзе лёгкаатлетычным старце на адкрытым паветры – веснавым кросе. З-за зацягнуўшайся зімы спаборніцтвы праводзіліся не ў сасновым бары, як звычайна, а на гарадскім стадыёне “Палессе”.
Першымі на бегавую дарожку выйшлі самыя малодшыя ўдзельнікі 2000 года нараджэння і мала-дзей. У дзяўчынак на дыстанцыі 500 метраў не было роўных Вары Ліпскай з мікашэвіцкай СШ №3. У хлопчыкаў на дыстанцыі ў два разы даўжэй перамог Віталь Багук з Сітніцкай СШ. У дзяўчынак 1998-99 гадоў нараджэння на першую прыступку п’едэстала гонару паднялася Аляксандра Кіндрук з Дварца, у юнакоў – Дзмітрый Некрашэвіч з лунінецкай СШ №1.
Самыя складаныя выпрабаванні даводзілася трымаць юным спартсменам 1996-97 гадоў нараджэння. На 2-кіламетровай дыстанцыі лепшы вынік у Таццяны Інгенен (мікашэвіцкая СШ №2), на 3-кіламетровай – Уладзіслава Баўкуновіча (Дзятлавіцкая СШ).
Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана каманда, якая прыме ўдзел у X юбілейным Палескім лёгкаатлетычным кросе на прызы Уладзіміра Цямчыка ў Іванава.