Молодежь

Залаты дубль

Другі залаты медаль міжнароднага ўзроўню ў Інданезіі 530атрымала ліцэістка Крысціна Неўдах.

Першыя крокі ў даследчую дзейнасць дзяўчынка зрабіла мінулым летам у ліцэйскім прышкольным лагеры. Там яна пазнаёмілася і працавала з выкладчыкамі Белдзяржуніверсітэта, БарДУ і іншых ВНУ. Тады і з’явілася ідэя заняцца даследаваннямі. Крысціну падтрымала настаўнік біялогіі Галіна Мікалаеўна Сіманава.
Дзяўчына заўсёда марыла, каб яе праца была карыснай для людзей. “Спосабы зніжэння ўдзельнай актыўнасці па цэзію-137 у грыбах з мэтай павышэння радыелагічнай культуры насельніцтва” – менавіта так яна назвала свой навуковы праект.
Даследаванні па вызначэнню радыяцыі ў дарах лесу з розных куткоў Лунінеччыны праходзілі ў цэнтрах радыелагічнай культуры пры СШ № 2 г. Лунінец і рэспубліканскім эколага-біялагічным.
Потым – канферэнцыі! На раённай – 2-ое месца, на абласной канферэнцыі «З навукай у будучыню» і алімпіядзе ў Рэспубліканскім эколага-біялагічным цэнтры лунінчанка перамагла. Пасля адправілася ў Азербайджан для ўдзелу ў 7-ай Міжнароднай алімпіядзе праектаў «INEPO-Eurasia». У Баку сабраліся прадстаўнікі 38 краін. Алімпіяда працягвалася тры дні. Адтуль Крысціна вярнулася пераможцай.
І вось – Інданезія. Удзельнікі – прадстаўнікі 24-ох краін свету. Сярод іх – 15 дзяўчынак. Атмасфера, мякка кажучы, так сабе! Пяць дзён упартай барацьбы. Сваю работу, як і ў Баку, дзяўчыне трэба было абараніць. Крысціна аформіла стэнд аб краіне пражывання, падрыхтавала прэзентацыю аб Беларусі на англійскай мове. Да кожнага ўдзельніка падыходзілі члены журы (навукоўцы з ЗША, Японіі, Кітая і г.д.), задавалі пытанні па даследчай тэме, гутарылі. Цяжкасцей у зносінах у Крысціны не ўзнікла – яна нядрэнна ведае англій-скую мову.
Хваляванню ў дзень узнагароджвання не было мяжы. Асабліва, калі аб’явілі золата! Лунінчанка пачула сваё прозвішча, схапіла сцяг Беларусі і пабегла на сцэну.
– У гэты момант я зразумела, як моцна люблю сваіх бацькоў, настаўнікаў, сяброў, – усхвалявана расказвае Крыс-ціна. – Без іх падтрымкі мне было б вельмі цяжка. Аднак у мяне ўсё атрымалася, і, безумоўна, я рада гэтаму.
Новых перамог табе, Крысціна, і абавязковага ўвасаблення задуманага!

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть