На Лунінеччыне – новы пракурор
Общество

На Лунінеччыне – новы пракурор

Ім стаў 35-гадовы Сяргей Гарошка. Да гэтага Сяргей Міхайлавіч працаваў намеснікам Пінскага міжраённага пракурора, прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы раённай пракуратуры.

Прадстаўляючы новага кіраўніка праваахоўнага ведамства, пракурор вобласці Віктар Клімаў асабліва падкрэсліў, што той мае палескія карані, бо нарадзіўся на Піншчыне ў вёсцы Хойна. Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю – скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Інстытут дзяржслужбы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Адзначыўшы той факт, што па выніках мінулага года на Брэстчыне ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны адзначаны самы нізкі ўзровень злачыннасці, Віктар Клімаў, тым не менш, параіў праваахоўнікам на Лунінеччыне не заспакойвацца. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на строгае выкананне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, ўмацаване бяспекі на вытворчасці і папярэджанне карупцыйных праяў. “Ёсць яшчэ нямала праблем, пра якія на месцах ведаюць, магчыма, лепш за мяне. Упэўнены, што праваахоўнікі ўмеюць працаваць так, каб мінімізаваць наступствы ад гэтых праяў”, — канстатаваў Віктар Дзмітрыевіч.

Новаму пракурору Лунінецкага раёна ён, а таксама старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко пажадалі плёну на новай пасадзе.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть