Навагоднія дзяжурствы
Общество

Навагоднія дзяжурствы

роддомНавагоднія дзяжурствы калектыву акушэрска-гінекалагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы прайшлі плённа і паспяхова.

Па словах яго загадчыцы Ірыны Міралюбавай, 31 снежня 2014 года ў 05.05 тут паявілася на свет дзяўчынка вагой 3200 грамаў і ростам 52 сантыметры. Яе мамай стала жыхарка Велуты Наталля Кірычык. Дачушка – чацвёртае дзіця ў сям’і. Трэба заўважыць, што жанчына планавала скарыстацца паслугамі родадапамогі ў Брэсце, але па волі выпадку гэта зрабілі лунінецкія спецыялісты. Усё прайшло добра.

1 студзеня ў 02.49 гучным крыкам заявіў пра сябе сапраўдны асілак – хлопчык вагой 4400 грамаў і 57 сантыметраў. Яго ў выніку кесарава сячэння нарадзіла жыхарка Міжлесся Валянціна Ахундава, якая за свайго першынца будзе дзякаваць брыгадзе, што дзяжурыла непасрэдна ў навагоднюю ноч – загадчыцы аддзялення, акушэрам-гінеколагам Галіне Драніч і Юліі Монцік, акушэрцы Святлане Дабравольскай, анестэзіёлагу Юрыю Новаку, педыятру Валянціне Бурманковай, медсёстрам: дзіцячай – Алене Масла і аперацыйнай – Марыі Бірыла.

Дарэчы, 4 студзеня ўрачы прынялі роды ў гараджанкі Наталлі Танчынскай з Мікашэвіч. Яна стала мамай у трэці раз, а таму мае ганаровае права першай у раёне прэтэндаваць на сямейны капітал.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть