Перад важным сельскагаспадарчым экзаменам
Официально

Перад важным сельскагаспадарчым экзаменам

РайисполкомНа чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў яго старшыня Васіль Агіевіч, перш-наперш была прааналізавана гатоўнасць аграрнікаў да веснавых палявых работ.

В.а. начальніка райсельгасхарчу Алег Багук адзначыў, што яравы клін сёлета зойме 14 тысяч гектараў. Гаспадаркі ў дастатковай колькасці забяспечаны кандыцыйным насеннем. Амаль 90 працэнтаў да патрэбнага назапашана арганікі. А вось з тукамі сітуацыя пакуль не радуе. У пераважнай большасці гаспадарак азотных і фосфарных угнаенняў катастрафічна не хапае.

В.М. Агіевіч запатрабаваў у бліжэйшы час выправіць становішча, накіраваўшы на набыццё неабходнай падкормкі надбаўкі, якія атрымліваюць у сельгасарганізацыях за малако.

Не выклікае трывогі гатоўнасць тэхнікі: практычна ўсе трактары, глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты могуць хоць заўтра выйсці ў поле. Спрыяе гэтаму і цёплае надвор’е. Стрымлівае работы пераўвільготненасць глебы.

Сітуацыю па кожнай гаспадарцы падкрэслівалі яе кіраўнікі. “Ёсць пэўныя праблемы, але на 90 працэнтаў раён гатовы да пачатку пасяўной”, — канстатаваў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Ён жа падкрэсліў, што дадатковых намаганняў запатрабуюць палеткі азімых рапсу і пшаніцы, якія не вытрымалі зімовых выпрабаванняў. Гэтыя плошчы трэба будзе тэрмінова перасеяць. Як паказвае практыка, ёсць усе шанцы такім чынам выратаваць віды на ўраджай. Менавіта таму сёння патрэбна максімальная канцэнтрацыя сродкаў і сіл, каб хутка, арганізавана і якасна правесці галоўную сельскагаспадарчую кампанію года.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть