Тэхагляд па новых правілах
Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь № 30 ад 15.08.2013 г. зацверджана Змяненне №1, якім прадугледжаны новыя патрабаванні да праходжання тэхагляду. Аб тым, якія змены адбыліся з 1 лістапада, расказвае інжынер УП “Белтэхагляд” Васіль КАХОВІЧ:
– Першае новаўвядзенне датычыць вымярэння ўзроўню забруджвання навакольнага асяроддзя. Раней у якасці «меркі» выкарыстоўваліся савецкія стандарты, па якіх ацэньвалі ўзровень забруджвання аўтамабіля. Згодна з новымі правіламі, ступень з будзе параўноўвацца з экалагічным класам дадзенага аўтамабіля. Калі ж ён не ўказаны, ацэнка будзе праводзіцца адносна першага экалагічнага класа.
У гэтым крыецца адна з праблем новых правілаў тэхагляду: аўтамабілі, якія перавышаюць нормы забру-джвання сёння, з 1 лістапада змогуць легальна рухацца па дарогах. Так будзе да таго часу, пакуль у Беларусі не распрацуюць дакладны механізм экалагічнай класіфікацыі транспартных сродкаў.
Таксама цяпер тэхагляду падлягаюць мапеды і квадрацыклы. Патрабаванні для іх даводзілася пісаць «з нуля», паколькі адпаведных нарматыўных актаў у Беларусі дагэтуль не існавала. Неабходнасць увесці тэхагляд для іх з’явілася ўслед за ўвядзеннем рэгістрацыі для мапедаў і квадрацыклаў у ДАІ.
Нарэшце, больш строгім стане тэхагляд для аўтамабіляў-таксі. Пад кантроль трапяць апазнавальны ліхтар, рэгістрацыйныя знакі, пасажырскія дзверы, таксометр, механізмы рэгулявання сядзенняў, стан салона.