Общество
Па скарочаным тыдні
Другі месяц работнікі ААТ “Палессеэлектрамаш” працуюць па 4 дні ў тыдзень. З улікам прастою, пятніца аплачваецца ў памеры 2/3 заробку.
У жніўні так працавала большасць завадчан, у верасні скарочаны тыдзень устаноўлены толькі для інжынерна-тэхнічнага персаналу. Такая неабходнасць выклікана няпростай эканамічнай сітуацыяй, якая склалася на прадпрыемстве. Пры высокім сабекошце прадукцыі ёсць праблема са збытам. Менавіта яе зараз імкнецца вырашыць кіраўніцтва ААТ “Палессеэлектрамаш”.