Пачалося датэрміновае галасаванне
Общество

Пачалося датэрміновае галасаванне

000131_05eaadae8727e3c3cec271ff56e84d0e_work

Учора ўсе выбарчіыя ўчасткі адчынілі дзверы для тых, хто па той ці іншай прычыне не зможа прыйсці сюды 11 кастрычніка. Датэрмінова аддаць свой голос за таго ці іншага кандыдата можно з 6 па 10 кастрычніка з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Старшыня Лунінецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Грамыка ўдакладніў:

— Складзены і правераны ўсе спісы выбаршчыкаў. Кожнаму з іх адпраўлены спецыяльныя запрашэнні. Атрымалі іх і тыя, хто будзе галасаваць на новых участках. У Лунінцы такі створаны ў Лядовай арэне і ў Мікашэвічах — у дзіцячым яслях-садзе №4. Зроблена гэта для зручнасці жыхароў навакольных дамоў.

У панядзелак, 5 кастрычніка, Цэнтрвыбаркамам праведзена генеральная рэпетыцыя, у ходзе якой удакладнена колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, а таксама колькасць скрыняў для галасавання. Перадалі і мы інфармацыю аб атрыманых бюлетэнях, акрэдытаваных назіральніках і іншыя дадзеныя.

Асабіста для нас гэта была яшчэ адна магчымасць самую пільную ўвагу звярнуць на гатоўнасць участкаў да адказнай палітычнай кампаніі. Недахопаў не выяўлена. Магу сказаць пэўна, што на Лунінеччыне, як і па ўсёй краіне, выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

Нагадаю, што пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з Выбарчым кодэксам, дакументам, які ўдакладняе асобу лічацца не толькі пашпарт, але і вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фотаздымка), студэнцкі білет, даведка з органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт).

Што датычыць самога датэрміновага галасавання, то асабіста я лічу, што абсалютна не мае значэння, калі чалавек вырашыць наведаць выбарчы ўчастак. А ўлічваючы тое, што большасць, упэўнены, ужо вызначыліся са сваім выбарам, то першаступенную важнасць набывае факт самога дачынення да вызначэння лёсу нашай краіны. Галоўнае — выкарыстаць шанц і выканаць свой грамадзянскі абавязак.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть