Присяга
Першы крок перад прызывам
У адпаведнасці з Законам «Аб воінскім абавязку і вайсковай службе”, а таксама рашэннем райвыканкама ад 11.12.2013 №1798, са студзеня па 30 красавіка 2014 на тэрыторыі Лунінецкага раёна праводзіцца прыпіска грамадзян 1998 года нараджэння, а таксама старэйшага ўзросту.
Юнакі, якія нарадзіліся з 1 студзеня па 31 снежня 1998 года, пражываюць па месцы рэгістрацыі на тэрыторыі Лунінецкага раёна і не атрымалі павестку, павінны прыбыць у аддзел прызыву райваенкамата (г. Лу-нінец, вул. 17 Верасня, 20) з 10 студзеня па 30 красавіка 2014 года з дакументамі, якія пацвярджаюць асобу. Грамадзяне старэйшага ўзросту, якія па розных прычынах не прайшлі прыпіску да прызыўнога ўчастка, павінны выканаць працэдуру на працягу года.