Общество
Раёнка – лаўрэат нацыянальнага конкурсу
Падведзены вынікі ІХ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая ліцера”.
Урачыстасць адбылася ў канцэртнай зале “Верхні горад”. На перамогу прэтэндавалі больш як 250 выданняў. Раённая газета «Лунінецкія навіны» ўвайшла ў тройку мацнейшых у рэспубліцы і стала лаўрэатам у намінацыі “Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі”.
Гэта не першая і, спадзяемся, далёка не апошняя перамога нашай газеты ў прэстыжных конкурсах.