Школьный дневник
Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць-герой
Па выніках конкурсу “Зберажы дрэва – здай макулатуру” адміністрацыя школы заахвоціла самых актыўных вучняў паездкай.
Многія школьнікі ўпершыню пабывалі на гэтай свяшчэннай зямлі. Экскурсія была вельмі цікавай і змястоўнай. Мы змаглі ўзбагаціць свае веды інфармацыяй аб гераічных старонках нашай краіны. На прыкладзе подзвігу мужных абаронцаў Брэсцкай крэпасці зусім па-іншаму зразумелі глыбокі сэнс слова “патрыёт”. І, магчыма, у такі неспакойны час, калі ў многіх краінах і зараз людзі са зброяй у руках забіваюць адзін аднаго, адчулі, як важна берагчы мір і цаніць тое, што ў нас шчаслівае, не абпаленае вайной дзя-цінства.
Ангеліна Соц, Кацярына Хоміч, вучні 6 класа Міжлескай СШ.