Суботнік – справа агульная!
Общество

Суботнік – справа агульная!

суботттт12 красавіка пройдзе рэспубліканскі суботнік.
Прыняць удзел у ім можна як на працоўных месцах, так і на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, магіл воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў павінны забяспечыць актыўны ўдзел працоўных калектываў у суботніку. Аб выніках правядзення – колькасць удзельнікаў, сума грашовых сродкаў для пера-лічэння, аб’ём вырабленай прадукцыі ці падрадных работ – інфармаваць аддзел эканомікі райвыканкама 12 красавіка да 12.00, а ў першы працоўны дзень пасля яго правядзення – органы дзяржаўнай статыстыкі.
Грашовыя сродкі, што будуць зароблены на суботні-ку, неабходна пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама №3641000019140, ЦБП №119 філіяла №121 ААТ “АСБ “Беларусбанк”, код 854, УНП 200161935.
х х х
Новае аблічча ў хуткім часе набудзе Прывакзальная плошча ў Лунінцы. Да работ па добраўпарадкаванню сквера прыступілі камунальнікі. Тут прыбіраюць аварыйныя дрэвы і аднаўляюць клумбы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть