Запаветы гонару нацыi
Общество

Запаветы гонару нацыi

bel_movaУ нашай школе, дзе прадметы выкладаюцца па-беларуску, матчына слова гучыць не толькі 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы, але і заўсёды.
Памятаем, што роднае слова пачулі з вуснаў матулі, якая спявала нам калыханку, што яно надзвычай прыгожа гучала ў бабуліных казках. З гонарам усведамляем, што цяпер размова па-беларуску – гэта прыкмета прыналежнасці да творчай эліты нацыі. На ўроках вывучаем творы славутых пісьменнікаў, якія абаранілі нашу мову ў той час, калі яе забаранялі. Янка Купала гаварыў, што «самы найвялік-шы і бясспрэчны закон жыцця – гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам”. Сапраўды, мова – гэта душа народа. З глыбіні часу дано-сіцца запавет Францішка Багушэвіча: «Не забывайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”.
Насця БОГУШ і Алеся ХАМЯКОВА, 8 клас, удзельніцы гуртка «Юны карэспандэнт” Вялікачучавіцкай СШ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть