Паглядзелі, дапамаглі, параілі…
Происшествия

Паглядзелі, дапамаглі, параілі…

извещатели101З пачаткам ацяпляльнага сезона ў раёне праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі.

Раніца супрацоўнікаў РАНС пачынаецца з планавых рэйдаў. Задача простая: праверыць, у якіх умовах жывуць сем’і і выхоўваюцца дзеці. Ці адказна ставяцца бацькі да правілаў пажарнай бяспекі? У адзін з дзён наведалі Дварэцкі сельсавет.

Ракітна. У доме па вуліцы Ціхая жыве мнагадзетная сям’я.

– Апавяшчальнікі ў нас ёсць, але, на жаль, не ва ўсіх памяшканнях, прызнаецца гаспадыня.У адным няма “сілкавання”. Знялі, каб не “пішчаў” – малога будзіць.

– Апавяшчальнік падаваў знак, што трэба замяніць батарэйку, растлумачыў старшы інспектар групы прапаганды і навучання Генадзь Кулеш і ўручыў новы прыбор.

Непадалёк у доме, дзе выхоўваюцца трое дзетак, зараз ідзе рамонт. Інспектары звярнулі ўвагу на пячное ацяпленне.

– З надыходам халадоў колькасць “пячных” пажараў павялічваецца. На драўлянай падлозе, перад топкай, неабходна прыбіць металічны ліст. Спыняць паліць печ або грубку пажадана за дзве гадзіны да адыходу да  сну, раіць намеснік начальніка РАНС Эдуард Санюковіч.

Па дарозе ў цэнтр сельсавета выратавальнікі заўважаюць:

– За 2012 год на Брэстчыне з-за дзіцячага свавольства адбылося 60 пажараў. Двое дзяцей загінулі.  Сёлета на тэрыторыі раёна ахвярамі агню  сталі хлопчык і дзяўчынка 2010 і 2008 гадоў нараджэння. На момант узнікнення ўзгарання брат з  сястрой былі адны.

У доме на адной з  вуліц Дварца засталі маму з малодшай дачушкай. Жанчына адразу ж прызналася, што ў іх усяго адзін апавяшчальнік. Правяраючыя выправілі сітуацыю.

– Мацаваць апавяшчальнік трэба да столі. Дым, перш чым распаўсюдзіцца па пакоі,   спачатку падымаецца ўверх, – гаворыць інспектар Аляксандр Іончыкаў. – Калі столя навясная, прымацуйце да сцяны, але таксама зверху. Усё гэта – базавыя ісціны, якія дарослым паўтараць неяк няёмка. Але – даводзіцца.

У ходзе праверак сур’ёзных небяспечных сітуацый не выяўлена.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть