Реклама
На сувязі – «Алло»
Новы салон сотавай сувязі ўрачыста адкрыўся ў Лунінцы па вуліцы Чэхава, 2-7.
У шырокім асартыменце тут прадстаўлены тэлефоны, планшэты і аксесуары да іх. Кліенты змогуць падключыць сім-карты сеткі “Velcom”, зрабіць некаторыя плацяжы (праўда, з ка-місіяй), аформіць крэдытную картку растэрміноўкі “Халва”. Разумеючы складанае фінансавае становішча патэнцыяльных пакупнікоў, тут прадугледзелі розныя варыянты набыцця тавараў. У ліку іх – лізінг без даведкі аб даходах, з дапамогай картак “Беларусбанка”, “Белгазпрамбанка” і “Магніт”. Працуюць тут маладыя і прыгожыя прадаўцы-кансультанты Наталля Дземідовіч, Маргарыта Макейчык і Марыя Грабёнкіна. Ролю кіраўніка гандлёвай кропкі часова выконвае Валянціна Манько з Мазыра (на здымку).